3500 студэнтаў Мінска сёлета сталі ўдзельнікамі студатрадаў

15 ноября 2018

Лепшыя каманды года адзначылі ў розных намінацыях. У Мінскім палацы культуры ўзнагародзілі атрады педуніверсітэта і аграрна-тэхнічнага. Сярод будаўнічых атрадаў - лепшымі сталі студэнты эканамічнага ўніверсітэта. Падчас семестра маладыя людзі працавалі на значных аб'ектах краіны і сталіцы: Беларускай атамнай станцыі, стадыёне "Дынама", студэнцкай вёсцы ў Мінску. А ў Санкт-Пецябургу на рэстаўрацыі палаца ў Царскім сяле працавалі студэнты БНТУ і БДУІР.

Усяго падчас трэцяга семестра больш за тры тысячы маладых людзей працавалі ў трохстах атрадах. Самымі папулярнымі сталі будаўнічыя, сервісныя і педагагічныя напрамкі.