"Эстафета Перамогі". Удзельнікаў праекта сустрэлі ў Лоеве

17 февраля 2020
Ужо пройдзены тры з паловай тысячы кіламетраў  "Эстафетай Перамогі".  Гэтымі днямі яна праходзіць уздоўж знешніх межаў Беларусі. Сёння ўдзельнікаў праекта, прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сустрэлі ў Лоеве. Ля мемарыяльнага комплексу "Бітва за Днепр" адбыўся ўрачысты мітынг. Кветкі ўсклалі пагранічнікі, школьнікі і прадстаўнікі грамадскасці. Лоеў - горад з гераічнай гісторыяй: у 1943 тут адбылася легендарная бітва за Днепр. Сёння пагранічнікі працягваюць ганаровую справу па ахове межаў. У дзень прыбыцця эстафеты былі прадэманстраваны тэхнічныя магчымасці мясцовага пагранічнага падраздзялення і паказальныя выступленні абаронцаў Радзімы. Лоеў стаў восьмым населеным пунктам, куды прынеслі сімвал эстафеты – пагранічны слуп. Ужо заўтра яго прывязуць у Полацк, дзе перададуць для падарожжа па гарадах Расіі. 
Стартавала эстафета ў адзін дзень  у Брэсце і ў расійскім Мурманску. Двума маршрутамі яна пройдзе па тэрыторыі дзесяці краін. Завершыцца 28 мая ў Маскве  на Паклоннай гары.