Тры пуцеправоды на МКАД патрабуюць рамонту

23 октября 2018

Зараз спецыялісты праводзяць абследаванні аб'ектаў і перадпраектныя работы на другім і дваццаць чацвёртым кіламетрах Мінскай кальцавой. На чарзе пуцеправод на васямнаццатым кіламетры - яго плануюць рэканструяваць у 2020 годзе. А тым часам 5 лістапада плануецца адкрыць рух на ўнутраным кальцы ля Лошыцы. У суботу ж быў адноўлены рух на вонкавым.

Магчыма, 5 лістапада рух адновяць і пад пуцеправодам з боку Ігуменскага тракта і вуліцы Бабушкіна. Цалкам жа транспартную развязку адкрыюць 7 лістапада.