Тры пакаленні сям'і Кураш у Наваполацку выбралі медыцыну сваім прызваннем - пра будні таленавітых урачоў

1 мая 2023

Асаблівы ўклад у росквіт Беларусі ўносяць сямейныя дынастыі, калі з пакалення ў пакаленне перадаецца сапраўднае майстэрства. Шэсць прадстаўнікоў сям'і Кураш з Наваполацка прысвяцілі сябе медыцыне. Агульны стаж работы ў сістэме аховы здароўя перавышае 120 гадоў. Дзіўна, што амаль кожны са сваякоў у дзяцінстве марыў аб іншых прафесіях, але талент і прыклад старэйшых падказвалі правільны выбар. У Дзень працы раскажам пра будні таленавітых урачоў (гл. відэа).