Тры новыя выпадкі заражэння каранавірусам у Беларусі

11 марта 2020
Яшчэ тры выпадкі заражэння каранавірусам зафіксавалі ў нашай краіне. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. COVID-19 выявілі ў Мінску, Гродне і Гомелі. Вядома, што адзін з хворых прыбыў у сталіцу з Партугаліі праз Нацыянальны аэрапорт. Зараз пацыент знаходзіцца ў Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы. 

Усіх, хто кантактаваў з ім, у тым ліку і пасажыраў таго  самалёта, таксама шпіталізуюць. Улічваючы, што тэст праведзены пры ўездзе ў краіну, пагроза далейшага распаўсюджвання ацэньваецца як мінімальная, засвядчаюць у міністэрстве. 

Другі хворы прыбыў у Мінск з Германіі. Яму таксама праводзяць паўторныя аналізы. У Гродне ў 62-гадовай жанчыны, якая ў панядзелак вярнулася дадому з Італіі, таксама выявілі каранавірус. Грамадзянка Беларусі здала тэст яшчэ на мяжы, так што ўсе яе кантакты першага ўзроўню выяўлены. 

Юлія Барадун, прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Беларусі:  "На сённяшні дзень трое першых пацыентаў ужо рыхтуюцца да выпіскі. Што датычыцца апошніх трох, у якіх быў дыягнаставаны дадзены вірус зусім нядаўна, яны ўсе знаходзіліся ва ўстановах аховы здароўя. Кантактных з імі людзей было дастаткова мала. Але ў любым выпадку ўсе кантакты першага ўзроўню будуць шпіталізаваны для праверкі, для ўдакладнення іх дыягназу. Гэта звычайная працэдура. Думаю, беларусы пра яе ведаюць і спакойна гэта ўспрымаюць".

Ва ўсіх пацыентаў стан здавальняючы, тэмпературы і іншых клінічных праяўленняў хваробы няма. Такім чынам, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў вырасла да 12.