Тры новыя аб'екты Беларускай палярнай станцыі ўведзеныя ў эксплуатацыю

29 января 2018

Гэта жылыя і тэхнічныя секцыі, а таксама лабараторыя. Удзельнікі 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі прымеркавалі важнае дасягненне да Дня навукі. Сабе і сваім калегам яны жадаюць моцнага палярнага здароўя і прарыўных навуковых тэхналогій на карысць будучыні нашай краіны.

Будаўніцтва Беларускай палярнай станцыі працягваецца. У сезоне 2019-2020 плануецца першая круглагадовая зімоўка беларускіх даследчыкаў.