Тры новыя экзатычныя істоты справілі наваселле ў сталічным акіянарыуме

4 июня 2015

Васьміног Бары і дзве акулы-кошкі паступова прывыкаюць да свайго новага дома і ўжо нават паспрабавалі мясцовую ежу. Акулы жывуць у асобным рэзервуары і аказаліся пераборлівымі ў марскіх далікатэсах - ядуць толькі кальмараў. Васьміногу ж асобнага жылля не знайшлося. Пакуль яго дом будуецца, Бары дзеліць акварыум з рыбамі. Новыя жыхары хутка сталі галоўнымі зоркамі свайго новага дома.

Акулы-кошкі з’яўляюцца адзінымі прадстаўнікамі свайго віду ў Беларусі. Па традыцыі імёны ім дадуць дзеці 8 чэрвеня ў Сусветны дзень акіянаў. Усяго Мінскі акіянарыум насяляюць больш за 120 відаў марскіх жывёл.