Тры гадзіны спорту на тыдзень дададуць школьнікам з 1 верасня

16 августа 2013

Па змесце гадзіны здароўя стануць працягам урокаў фізічнай культуры. Патрабаванні да дадатковых урокаў не адрозніваюцца ад асноўных. Аднак меркаванні бацькоў наконт патрэбы дадатковай гадзіны спорту падзяліліся.


Акрамя таго, з гэтага года ў школах увядуць профільнае навучанне. Яно будзе арганізавана па чатырох кірунках: філалагічны, фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны, грамадазнаўчы. Вывучаць прадметы на павышаным узроўні змогуць навучэнцы 10-11-х класаў.