Тры беларусы загінулі ў Смаленскай вобласці ў выніку сутыкнення мікрааўтобуса з фурай

31 октября 2019
Надзвычайнае здарэнне ў Смаленскай вобласці, там у выніку сутыкнення мікрааўтобуса з фурай загінулі тры беларусы, яшчэ адзін атрымаў траўмы. ДТЗ здарылася ў 7 раніцы на трасе М1 у раёне вёскі Бадуны, гэта за некалькі кіламетраў ад Беларусі. 

Папярэдняя прычына аварыі - невыкананне дыстанцыі вадзіцелем "фальксвагена". У пасольстве Беларусі пацвердзілі гібель нашых суайчыннікаў. Там прымаюць меры для інфармавання сваякоў загінуўшых і пацярпелых. На месцы здарэння працуе паліцыя, прычыны і акалічнасці аварыі высвятляюцца.