Тры аўто сутыкнуліся на сталічным праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро "Барысаўскі тракт"

2 октября 2018

Сур'ёзны затор справакавала аварыя ў сталіцы. Тры аўто сутыкнуліся на сталічным праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро "Барысаўскі тракт". Усе тры вадзіцелі з рознымі траўмамі шпіталізаваныя. Акалічнасці здарэння высвятляюцца. На месцы працуе следча-аператыўная група.