Трэцяя ветка Мінскага метро аб'яўлена гарадской моладзевай будоўляй

17 мая 2019
На аб'екце працаваць будуць студэнцкія атрады і навучэнцы расійскіх ВНУ, якія прыедуць на працоўны семестр у нашу сталіцу. Яны будуць выконваць розныя віды агульнабудаўнічых работ. Яшчэ звыш 5 000 членаў студэнцкіх атрадаў працаваць будуць на іншых аб'ектах і прадпрыемствах краіны ў складзе сельскагаспадарчых, педагагічных і медыцынскіх атрадаў.

У сталіцы сфарміравана і сем студэнцкіх сервісных атрадаў з ліку студэнтаў БНТУ, БДУ і лінгвістычнага ўніверсітэта, яны будуць дапамагаць у арганізацыі харчавання гасцей і ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў.