Хоць бы ненадоўга вярнуць дзяцінства. Такая магчымасць з'явілася ў дзяцей з Данбаса, якія прыехалі ў Беларусь на трэцюю (апошнюю) змену. 350 хлопчыкаў і дзяўчат прыбылі на перон сталічнага вакзала. Пры падтрымцы дабрачыннага фонду паралімпійца Аляксея Талая да канца месяца дзеці будуць аздараўляцца і весяліцца ў дзіцячым лагеры "Дубрава".
Танцы, песні ля вогнішча і экскурсіі. Кожны дзень распісаны па секундах. Усё, каб канікулы юным гасцям запомніліся надоўга. Сёлета адпачыць у Беларусі прыехалі больш за тысячу дзяцей з Данбаса.













