Трэці перапіс насельніцтва суверэннай Беларусі пройдзе ў кастрычніку

10 сентября 2019

Галоўная навіна - лічбавізацыя працэсу. Упершыню запоўніць анкеты можна будзе праз інтэрнэт. Ёсць і два іншыя спосабы ўдзелу ў перапісе: падчас вуснага апытання  дома або на стацыянарных участках.

Таксама ўпершыню сёлета перапісчыкі будуць выкарыстоўваць  не папяровыя анкеты, а электронныя. Гэта дазволіць скараціць час апытання і фінансавыя выдаткі на апрацоўку даных.

У праграму перапісу ўключаны амаль паўсотні пытанняў. Апроч традыцыйных, такіх як персанальныя звесткі, сямейнае становішча, адукацыя і занятасць, з'явяцца новыя. Напрыклад, ці плануе рэспандэнт выязджаць з Беларусі, ці працуе ў населеным пункце па месцы жыхарства, пацікавяцца планамі наконт  складу сям'і, дадатковай адукацыі і наяўнасці прысядзібнага ўчастка.

У нюансах разбіралася Вікторыя Антоненкава.

Стаць часткай адной  з найважнейшых падзей краіны не выходзячы з дома - запоўніць анкету перапісу насельніцтва можна ў інтэрнэце. Пры гэтым, апытанне складзена так, што інфармацыя падаецца аб усіх членах сям'і, якія пражываюць разам. Асобна можна перапісаць і сваіх пажылых сваякоў. Для запаўнення перапіснога ліста анлайн неабходна толькі ўвесці ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта і нумар мабільнага тэлефона. Выкарыстаць віртуальны від анкетавання дазволіць міжбанкавая сістэма ідэнтыфікацыі.

Іна Мядзведзева, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі: "Парадку 70 % насельніцтва так або інакш зарэгістраваная ў гэтай сістэме.  Што датычыцца  насельніцтва, якое пажадала перапісацца па інтэрнэце, мы правялі гэтае вывучэнне падчас выпрабавальнага перапісу, гэта парадку 25-30 %. Больш за тое, міжбанкаўская сістэма дазваляе перадзапоўніць  перапісны ліст".

Абарону асабістай інфармацыі карыстальнікаў забяспечаць аператыўна-аналітычны цэнтр і кампаніі Парка высокіх тэхналогій. Усе даныя ў зашыфраваным выглядзе паступяць на закрыты  сервер Белстата. Асаблівую ўвагу нададуць і бяспецы грамадзян падчас апытання  дома. У сучаснага  перапісчыка пры сабе абавязкова будзе пасведчанне, а таксама сумка  з лагатыпам і планшэт замест папяровых перапісных лістоў. Устойліва забяспечыць высокую якасць і дакладнасць запаўнення анкеты, скароціць фінансавыя выдаткі і час на апрацоўку даных.

Іна Мядзведзева, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі: "Сёння ідзе тэсціраванне праграмнага забеспячэння. Па інтэрнэт-перапісе, па перапісе на планшэтах. Мы вывучаем нагрузку на тое абсталяванне, якое існуе".

Асноўныя даныя перапісу насельніцтва прааналізуюць да чэрвеня наступнага года. У прыватнасці, гэта  звесткі аб колькасці насельніцтва па краіне, абласцях і сталіцы з размеркаваннем па полу, узросце, нацыянальнасці, мове, адукацыі, сямейным становішчы і месцы працы.

Вельмі важны актыўны ўдзел у перапісе насельніцтва кожнага з нас. Бо атрыманыя даныя будуць скарыстаныя пры фарміраванні рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, размеркаванні фінансаў на пенсіённае забеспячэнне, медыцыну, адукацыю, жыллёва-камунальную гаспадарку і іншыя сферы.