Трэці ваенны верталёт адрамантавалі майстры Аршанскага авіярамонтнага завода

30 января 2020
Порах трэба трымаць сухім, а ваенную тэхніку спраўнай! Капітальны рамонт трэцяга верталёта Узброеных сіл Беларусі скончылі майстры Аршанскага авіярамонтнага завода. Супрацоўнікі прадпрыемства не толькі цалкам аднавілі баявую машыну, але і паставілі на яе найноўшае абсталяванне. Супрацоўніцтва завода з беларускімі вайскоўцамі аднавілася пасля таго, як прадпрыемства вярнулася ў склад дзяржаўных структур. Адбылося гэта ў ліпені 2018 года. У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта, акцыі завода былі выкупленыя ў былых акцыянераў. Да гэтага завод належаў дзвюм прыватным кампаніям - беларускай і ўкраінскай. З-за невыканання шэрагу абавязацельстваў, якія па дамове былі ўскладзеныя на інвестараў, прадпрыемства апынулася ў жаласным стане. Здымачная група Агенцтва тэленавін двойчы была на Аршанскім авіярамонтным. Першы раз - у красавіку 2018-га, калі заводам яшчэ валодалі прыватныя інвестары, другі візіт адбыўся сёння. Як было і што стала  -  параўнаў Юрый Шаўчук (відэа).