Падтрымка спецыялістаў на першым месцы працы, стварэнне інтэрнэт-сэрвісаў для развіцця моладзі і новыя падыходы ў патрыятычным выхаванні. Такія ініцыятывы абмяркоўвалі ў сталічнай мэрыі разам з аўтарамі - удзельнікамі праекта "Мінская змена". Гэта каманды, якія працавалі над тэмамі, звязанымі з моладзевай палітыкай.
Апошні, трэці этап "Мінскай змены" сабраў каля сотні маладых людзей. Прэтэндэнтаў жа было ў тры разы больш. У камандах як студэнты ВНУ, так і маладыя людзі, якія ўжо працуюць на прадпрыемствах горада.













