Трэці дзень вучэнняў "Захад-2017" будзе не менш насычаным

16 сентября 2017

Да канца сённяшняга дня завершыцца першы этап. На палігоне Барысаўскі ў рамках падрыхтоўкі абароны вайскоўцы зоймуць раёны і пазіцыі падраздзяленнямі, выканаюць тактычную маскіроўку. Баявыя дзеянні па пошуку і знішчэнні дыверсійна-разведвальнай групоўкі правядуць на палігоне Асіповіцкі. У Лепельскім раёне адаб'юць напад на блок-пост. Такі сцэнарый разыграюць і на палігоне Лосвіда. Пад Ружанамі вайскоўцы адпрацуюць пытанні знішчэння авіяцыі дыверсантаў і незаконных ваенных фарміраванняў.

Нагадаем, сумесныя стратэгічныя вучэнні праводзяцца на тэрыторыі дзвюх краін, але асноўныя дзеянні разгортваюцца на тэрыторыі Беларусі - на шасці палігонах і дзвюх мясцовасцях у Віцебскай вобласці.