Трэцім горадам трэцяга сезона фестывалю "Вытокі" стаў Слонім

17 июня 2023

Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі" працягвае крочыць па краіне. Трэцім горадам трэцяга сезона форуму стаў Слонім.

Зараз ён рыхтуецца да галоўнай падзеі фестывалю - да алімпійскага квеста. Яго пачатак ужо ў 13:00. Дзеці да 14 гадоў, якія паспрабуюць сябе ў 15-ці відах спорту, атрымаюць заслужаны прыз - бесправадныя навушнікі. А вечарам жыхароў і гасцей рэгіёна чакае гала-канцэрт, дыскатэка і вялікі святочны феерверк.

А стартаваў фестываль у Слоніме напярэдадні. Удзельнікі наведалі мясцовы драматычны тэатр, які працягвае традыцыі, закладзеныя яшчэ ў XVIII стагоддзі. Таксама госці рэгіёна прынялі ўдзел у абрадзе выпечкі "паўлаўскага каравая" і наведалі жамчужыну беларускага праваслаўя - Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.