З 1 снежня ў Беларусі павышаюцца пенсіі. Адпаведны ўказ 10 лістапада падпісаў Прэзідэнт. Гэта трэцяе павышэнне за год, у суме будзе - на 22 % - адчувальная прыбаўка.
І сёння ж у Палацы Незалежнасці адбылася размова па ўдасканаленні работы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, які гэтыя пенсіі акумулюе. Як зрабіць працэс назапашвання больш празрыстым? Наладзіць электронны дакументаабарот, каб стаж не страчваўся... Або як зматываваць людзей думаць сёння пра свае прыбыткі пасля завяршэння кар'еры, напрыклад, з дапамогай добраахвотнага страхавання назапашвальных пенсій? Падрабязнасці ў рэпартажы.
Трэцяе павышэнне пенсій за год - удасканаленне работы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва абмеркавалі ў Прэзідэнта
10 ноября 2022













