Трэнажорная зала ў падарунак, прысмакі, шмат музыкі і весялосці

16 декабря 2016

У карагод вакол навагодняй ёлкі з выхаванцамі Андрэеўскага дзіцячага дома стаў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў. Прадстаўнікі сілавога ведамства прыехалі, каб павіншаваць дзяцей з надыходзячымі святамі і паспрабаваць здзейсніць іх мары. Вайскоўцы шэфствуюць над сіротамі ўжо больш як 8 гадоў. У дні правядзення рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" абавязкова прыязджаюць на навагодні спектакль, а на працягу года запрашаюць дзяцей на экскурсіі, дапамагаюць ва ўладкаванні іх вялікага і светлага дома. Так, дзякуючы шэфскай дапамозе тут з'явілася спартзала, адрамантаваныя памяшканні, харчблок, у двары абсталяваная сучасная спартыўная пляцоўка.

У Андрэеўскім дзіцячым доме жывуць 33 дзіцяці. Вайскоўцаў яны лічаць сваімі сапраўднымі сябрамі і прыкладам для пераймання. Таму для кожнага госця прыгатавалі падарункі, зробленыя сваімі рукамі. Гэта печыва ў форме казачнага доміка - як сімвал сям'і і клопату.