Тром пераможцам 14-га тура рэкламнай гульні "Удача ў прыдачу" ўручылі ключы ад трох пазадарожнікаў

29 августа 2016

Прыйшлі ў магазін па пакупкі, а вярнуліся на аўтамабілі. Адразу тром пераможцам 14-га тура рэкламнай гульні "Удача ў прыдачу" сёння ўручылі ключы ад трох пазадарожнікаў: два "рэно" паедуць у Смалявічы і Полацк, а ярка-чырвоная "мазда" адправіцца ў Бабруйск. Акрамя таго, яшчэ тры пастаянныя пакупнікі гандлёвай сеткі "Еўраопт" сталі ўладальнікамі грашовай сумы ў памеры 10 тысяч рублёў. Дарэчы, кошт тавараў, у тым ліку і тых, якія прыносяць удачу, у Еўраопце ў сярэднім на 13-19 % ніжэйшы, чым у канкурэнтаў. Так што пакупнікі не толькі эканомяць пятую частку свайго бюджэту, але і атрымліваюць шанц выйграць прызы.

А тым часам стартаваў 15 юбілейны тур рэкламнай гульні. У ім упершыню разыграюць адразу 4 пазадарожнікі "рэно". Нагадаем, удзельнікам гульні стане кожны пакупнік, які набудзе адзін з так званых тавараў удачы - сярод іх кава, мінеральная вада, семкі і сродкі па доглядзе цела - і сума пакупак складзе не менш за 10 рублёў у адным чэку.