Трох жыхароў сталічнага рэгіёну пакусалі змеі толькі за апошні месяц

22 мая 2013
Усе яны трапілі ў бальніцу хуткай дапамогі. У беларускіх лясах сустракаюцца ўсяго тры паўзучыя драпежнікі: вуж, мядзянка і гадзюка звычайная. Укусіць можа толькі гадзюка, і толькі тады, калі яе раззлаваць. У сезон абуджэння паўзуноў урачы папярэджваюць: змяіны яд з арганізма можна вывесці толькі кропельніцамі на бальнічным ложку. Першую ж дапамогу пасля ўкусу можна аказаць і самастойна. Сустрэчы з ядавітымі стварэннямі лепш пазбягаць: наведваць лес у гумавых ботах і ўважліва аглядаць тэрыторыю, дзе збіраецеся адпачыць.