Транспартны падатак: калі і колькі плаціць

12 января 2021
Транспартны падатак, які ўведзены ў Беларусі з новага года замест дарожнага збору, аўтаўладальнікі будуць выплачваць за каляндарны год па факце валодання транспартным сродкам. Г. зн. у адрозненне ад дзяржмыты плаціць наперад не прыйдзецца: за 2021-шы вадзіцелі заплацяць у будучым годзе. Разлічыцца з падатковай за гэты год трэба будзе да 15 лістапада 2022 года. Падатковыя органы накіруюць плацельшчыкам паведамленні. Выплачваць збор абавязаны ўсе ўласнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваныя ў базе ДАІ. У параўнанні з дзяржмытай стаўкі падатку будуць ніжэйшыя.

Для асобных катэгорый плацельшчыкаў прадугледжаны льготы. Так, пенсіянеры заплацяць удвая менш. Для інвалідаў III групы стаўка падатку зніжана на 25 %.