З-за вымушаных транспартных праблем у Мінску не зможа прайсці чэмпіянат Еўропы па велатрэку. Пры гэтым на сайце кантынентальнай федэрацыі з'явілася паведамленне, у якім прэзідэнт Еўрапейскага саюза веласіпедыстаў Энрыка Дэла Каса падзякаваў беларускаму боку і асабіста кіраўніку федэрацыі Наталлі Цылінскай за намаганні па падрыхтоўцы мерапрыемства і важныя ініцыятывы па развіцці веласпорту ў нашай краіне. Як растлумачыла Агенцтву тэленавін Наталля Цылінская, еўрапейскія каманды сутыкнуліся з вялізнай лагістычнай праблемай: адмяняюцца авіярэйсы, з-за чаго немагчыма даставіць вялікую колькасць веласіпеднага абсталявання ў Мінск. Палітычную падаплёку адмены чэмпіянату Цылінская выключыла.
Транспартныя праблемы сталі прычынай адмены чэмпіянату Еўропы па велатрэку ў Мінску
27 мая 2021













