Транспартная інспекцыя праводзіць праверку таксі і транзітных перавозчыкаў

6 апреля 2020
Паклапаціцеся аб сваім здароўі і здароўі сваіх пасажыраў -  такія рэкамендацыі дае транспартная інспекцыя вадзіцелям аўтамабіляў таксі ў разгар вірусных інфекцый. Інспектары, выконваючы свае  паўнамоцтвы, нагадваюць аб неабходнасці выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай  засцярогі і рэгулярна апрацоўваць аўтамабіль спецсродкамі.

Таксама транспартная інспекцыя праводзіць праверку вадзіцеляў, якія ажыццяўляюць транзітныя перавозкі. Згодна з  пастановай урада, яны абавязаны ехаць па самым кароткім маршруце і пакінуць Беларусь на працягу сутак. Для іх вызначаны месцы ежы і адпачынку - напярэдадні іх стала на 6 больш.