Трансляцыю першага паўфіналу "Еўрабачання" пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у 22:00

7 мая 2018

Заўтра ўсёй краінай хварэем за нашага ўдзельніка. ALEKSEEV на сцэне "Еўрабачання" выступіць 8 мая пад 8-м нумарам. Спадзяёмся, што такая магія лікаў стане для яго ўдалай. Яшчэ раз нагадаем, трансляцыю першага паўфіналу пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пачатак у 22:00. Каменціраваць "Еўрабачанне" будзе мой калега Яўген Перлін.