Трансляцыю з мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора 6 студзеня будзе весці тэлеканал "Беларусь 1"

5 января 2020
Аднаму з галоўных хрысціянскіх святаў папярэднічае 40-дзённы пост і малітва. І толькі з запальваннем у небе першай зоркі ў калядную куццю пачынаюцца святкаванні. 

Вернікі збіраюцца ў царкве. У тых жа, хто не зможа наведаць храм у святы вечар, ёсць магчымасць убачыць святочную службу па тэлевізары. Трансляцыю з мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора 6 студзеня будзе весці тэлеканал "Беларусь 1" адразу пасля "Панарамы". 

Узначаліць набажэнства мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. А сачыць за ходам дзеяння за кадрам і каменціраваць на беларускай мове будзе протаіерэй Сергій Гардун.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя