Трансляцыі II Еўрапейскіх гульняў паглядзелі больш за 4 мільёны жыхароў Беларусі

5 июля 2019

Трансляцыі II Еўрапейскіх гульняў  на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі  паглядзелі больш за 4 мільёны жыхароў Беларусі, што сведчыць аб вялікай  цікавасці гледачоў да падзеі планетарнага маштабу. Так, згодна са звесткамі медыявымярэння,  на тэрыторыі нашай краіны цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, а таксама спартыўныя спаборніцтвы форуму, што трансліраваліся на тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 2" і "Беларусь 5",  паглядзелі больш за 60 % гарадскога насельніцтва краіны  ва ўзросце ад 4 гадоў і старэй. Лічбы супастаўныя з медыяпаказчыкамі трансляцый Алімпійскіх гульняў. Акрамя таго, на перыяд спаборніцтваў  сайт медыяхолдынга сабраў больш за 800 тысяч анлайн-праглядаў беларусамі  матчаў Еўрапейскіх гульняў.