Трамвай "Мяцеліца", брэндаваны сімволікай II Еўрапейскіх гульняў, на гэтым тыдні выходзіць на дарогі сталіцы

10 июня 2019

Яркі, прыкметны, сучасны і ўмяшчальны. Найноўшы трамвай "Мяцеліца", брэндаваны сімволікай II Еўрапейскіх гульняў, на гэтым тыдні выходзіць на дарогі сталіцы. Састаў, выпушчаны на прадпрыемстве "Штадлер", перавязуць з завода ў Фаніпалі. Спачатку ён пройдзе тэставую абкатку, а бліжэй да мультыспартыўнага форуму трамвай пачне перавозіць мінчан і гасцей горада. Зараз вызначаецца маршрут, па якім "Мяцеліца" будзе курсіраваць. "Мяцеліца" - гэта экспартная мадэль трамвая. Сярод заказаў "Штадлер Мінск" для ўнутранага рынку - кантракты з Беларускай чыгункай, а з Мінскім метрапалітэнам - заказы на цягнікі для новай, трэцяй лініі.

Сярод галоўных экспартных напрамкаў прадпрыемства з Фаніпаля - Нарвегія, Венгрыя, Азербайджан, а таксама краіны Лацінскай Амерыкі. Таксама вядуцца перамовы з Казахстанам.