Трамваі па вуліцах Коласа і Чырвонай пачнуць курсіраваць у аўторак

3 ноября 2013

Трамваі ў Мінску па вуліцах Якуба Коласа і Чырвонай пачнуць курсіраваць у наступны аўторак. Але работы па добраўпарадкаванні прыпыначных пунктаў прадоўжацца яшчэ 5 дзён. Потым рамонтнікі прымуцца за участак ад Бялінскага да Валгаградскай. Згодна з планамі разваротнае кальцо там будзе дэманціравана. Работы па рэканструкцыі трамвайных пуцей пачаліся ў сярэдзіне красавіка. Цяпер дарожнікам застаецца апошні ўчастак - ад праспекта Машэрава да вуліцы Дарашэвіча.