Трагедыю ў Берліне прызналі тэрактам. Працуюць тэлефоны экстраннай дапамогі

20 декабря 2016

Трагедыю ў Берліне прызналі тэрактам. Гэта заявіла канцлер Германіі на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі. Нагадаем, у самы разгар каляднага кірмашу ў натоўп людзей уехаў грузавік. 12 чалавек загінулі, 48 пацярпелі. У краіне аб’яўлена жалоба. Мясцовыя СМІ паведамілі, што вадзіцелем грузавіка быў бежанец з Пакістана, які прыбыў у Германію ў лютым. У кабіне фуры было знойдзена цела яшчэ аднаго чалавека. Гэта грамадзянін Польшчы. Не выключана, што тэрарыст забіў вадзіцеля і выкраў машыну з будоўлі. Пасля берлінскай трагедыі ў Германіі ўзмоцненыя меры бяспекі. Праходзяць рэйды ў месцах пражывання мігрантаў. 

Спачуванні і словы падтрымкі прэзідэнту Германіі, родным і блізкім загінуўшых выказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. "Да глыбіні душы ўзрушаныя жудаснай трагедыяй у Берліне. Асабліва раніць тое, што гэта здарылася перад светлымі святамі Нараджэння Хрыстовага і Новага года", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускія дыпламаты ўдакладняюць, ці ёсць сярод ахвяр нашы суайчыннікі. У пасольстве Беларусі ў Германіі  працуюць тэлефоны экстраннай дапамогі +49 (176) 984-61-567.