Пачнём выпуск з трагедыі ў Казані. 19-гадовы мясцовы жыхар учыніў страляніну ў школе. У выніку 9 чалавек загінулі - 7 дзяцей і 2 настаўніцы - адна з іх атрымала смяротнае раненне пры спробе выратаваць дзіця. У бальніцах знаходзіцца 18 пацыентаў, з іх 6 дзяцей у цяжкім, 2 - у вельмі цяжкім стане. Прэзідэнт Беларусі накіраваў спачуванні родным і блізкім загінуўшых і ўсім жыхарам Татарстана, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым у гэтай страшнай трагедыі.
Прэзідэнт накіраваў спачуванні родным і блізкім загінуўшых і ўсім жыхарам Татарстана
Аляксандр Лукашэнка адзначыў у спачуванні:
У Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі шакавальную навіну аб надзвычайным здарэнні ў адной са школ Казані, у выніку якога загінулі дзеці і іх настаўнік. Немагчыма знайсці апраўданне бязлітаснаму і бессэнсоўнаму расстрэлу ў мірны час нявінных людзей
Падрабязнасці трагедыі ў матэрыяле нашага карэспандэнта.
Расказвае Андрэй Семчанка.













