Следчыя высвятляюць акалічнасці трагедыі ў Магілёве, дзе патанулі мама і яе 8-гадовая дачка. Яшчэ адно дзіця ў цяжкім стане. Вядома, што напярэдадні дзве сям'і адпачывалі на беразе Дняпра. Падчас купання дзяўчынка стала тануць, на дапамогу ёй прыйшлі 33-гадовая маці і 9-гадовая сяброўка, аднак самі апынуліся ў бядзе. Відавочцамі гэтага надзвычайнага здарэння сталі рыбакі, якія змаглі выратаваць толькі адну школьніцу. Зараз дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы, за яе жыццё змагаюцца медыкі. Целы загінуўшых даставалі спецыялісты МНС і АСВОДа. Для высвятлення ўсіх акалічнасцяў следчымі прызначаны шэраг экспертыз.
Трагедыя на Дняпры. Патанулі маці і дачка
7 июля 2020














