Традыцыя, якая дайшла з 18 стагоддзя

24 августа 2013
Старабеларускі Аненскі кірмаш адрадзілі ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Першы раз у гарадскім пасёлку яго ўладкоўвалі яшчэ ў часы Сапег у 1721 годзе. Дазвол на кірмаш тады выдаў асабіста кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст. Як сцвярджаюць краязнаўцы, Аненскі кірмаш быў другім па велічыні ў Еўропе і ў першую чаргу славіўся продажам канёў. Гэта традыцыя, праўда, у адаптаваным выглядзе дайшла і да 21 стагоддзя.

У Зэльве Аненскі кірмаш праходзіць ужо 7-ы раз і традыцыйна два дні. На гэты час у горадзе адкрываюцца стылізаваныя пад даўніну падворкі і шынкі. Праходзіць фестываль канёў і ўпрыгожаных калёс. На гэты раз, дарэчы, падчас кірмашу адкрыўся і абласны конкурс лесасекаў. Удзельнікі спаборнічаюць у хуткасці і спрыце пры валцы лесу і распілоўванні бярвення.