Традыцыйны фестываль бегу "Ашмянская пяцёрка"

20 сентября 2020
Фестываль бегу "Ашмянская пяцёрка" сабраў каля 350 удзельнікаў. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця прабеглі напярэдадні па вуліцах горада, і абсалютна кожны атрымаў медаль. Нароўні з прафесіяналамі спаборнічалі аматары. У дзіцячай катэгорыі  прайграўшых не было. 

Літаральна праз гадзіну эстафету бегу прыме Жодзіна - там пройдзе зомбі-ран, а на наступным тыдні - Орша, дзе адбудзецца паўмарафон.