Традыцыйныя рамёствы на сучасны лад

28 октября 2015

Майстар-класы па вырабе музычных інструментаў ладзяцца ў сталіцы. Рамеснікаў-аматараў вучаць вырабляць дзіцячыя скрыпкі з драўніны - алешыны і бярозы. Спачатку прыхільнікі старажытных рамёстваў выразаюць абрысы скрыпкі з дошкі і зачышчаюць загатоўку вострым нажом, а затым робяць інструмент парожнім - для аб’ёмнага акустычнага гучання. Акрамя майстар-класаў, этнаграфічная студэнцкая майстэрня запрашае на заняткі па кавальскай справе, разьбе, шыцці і іншых традыцыйных рамёствах.