Традыцыйнае пасвячэнне ў прафесію прайшлі сёння некалькі дзясяткаў маладых медыкаў

17 августа 2017

Гэта выпускнікі сталічнага медыцынскага ўніверсітэта і каледжаў – урачы-тэрапеўты, спецыялісты вузкага профілю, а таксама медсёстры і лабаранты. Урачыстае мерапрыемства ладзілі ў 10-й сталічнай паліклініцы. Маладыя медыкі атрымалі спецыяльныя памяткі і кодэксы працы. Для іх падрыхтавалі і канцэртную праграму.

Толькі ў 10-ю сталічную паліклініку на працу прыйшлі 27 медыкаў. Усяго ж калектывы мінскіх бальніц і паліклінік сёлета папоўнілі чатыры сотні маладых спецыялістаў.