Традыцыі старадаўняга народнага рамяства лазапляцення ўжо трэці дзясятак гадоў адраджаюць у Маладзечне

28 февраля 2021

Удзельнікаў народнага аматарскага калектыву "Вербачка", людзей розных узростаў і прафесій, аб'яднала мастацтва. Гэта працэс, які патрабуе вялікай фізічнай сілы і філіграннай працы рук. Важнымі з'яўляюцца і ўласцівасці матэрыялу. Беларускія майстры часцей за ўсё працуюць з галінкамі вярбы.

Вырабляюць у "Вербачцы" прадметы інтэр'еру і мэблю, посуд і сувеніры, аксэсуары і галантарэю

Лепшыя ўзоры лазапляцельшчыкі дэманструюць на конкурсах. Зараз "Вербачка" рыхтуе спецыяльную калекцыю прац да фестывалю-кірмашу "Вясновы букет", які ў маі пройдзе ў Мінску.