Традыцыі стварэння лялек захоўваюць ў Скірмантаве

7 июля 2020
Лічылася, што на Купалле ўся вада  ачышчае. Дзяўчаты рабілі маленькіх лялек, якіх разам з вянкамі пускалі на ваду. Усё дрэннае павінна было сысці. У Скірмантаўскім доме культуры Дзяржынскага раёна вучаць ствараць такія лялькі. Майстар-клас для самых маленькіх праводзіць вядомы ў гэтых краях майстар-лялечнік Людміла Ламака.

Тут нараджаюцца лялькі розных тыпаў: ад абярэгаў  да больш складаных, якія трансфармуюцца ў іншыя вобразы. А ўсіх аб'ядноўвае захаванне сямейных каштоўнасцей.