Урачысты выпуск спецыялістаў універсітэта грамадзянскай абароны прайшоў у Мінску

23 июня 2018

Урачысты выпуск спецыялістаў універсітэта грамадзянскай абароны прайшоў сёння ў Мінску. Сёлета дыпломы атрымалі 499 выпускнікоў - з іх 107-мі беларусам былі ўручаныя пагоны лейтэнанта. Паводле традыцыі, словы пажадання гаварыў міністр па надзвычайных сітуацыях. Уладзімір Вашчанка падзякаваў будучым ратавальнікам за добрую вучобу і адзначыў асаблівую ролю маладых спецыялістаў у працы ведамства.

Сёлета сярод выпускнікоў і 66 замежнікаў з Азербайджана, Казахстана і Таджыкістана. Для профільнай ВНУ гэта ўжо 24-ы выпуск з моманту яе заснавання ў 1992 годзе.