З лінгвістычнымі флэшмобамі, спартыўнымі турнірамі і інтэлектуальнымі квізамі. Сезон аздараўленчых лагераў афіцыйна адкрыты. Урачысты старт "Мінскаму лету - 2023" далі сёння ў цэнтры "Лідар". Там адпачываюць 200 школьнікаў. У першы дзень канікул для іх падрыхтавалі інтэрактыўнае свята ў фармаце оўпэн-эйр. Танцавальны нон-стоп, майстар-класы ад ратавальнікаў і разнастайныя квэсты. Усяго запланаваны пяць профільных змен: умацаваць здароўе і правесці лета з каларытам там змогуць больш за тысячу сталічных школьнікаў.
Палатачныя гарадкі і творчыя кэмпы, ваенна-патрыятычныя і экалагічныя лагеры. Усяго будуць працаваць 130 аб'ектаў: з дзённым і кругласутачным знаходжаннем. Тым часам пуцёўку ў запамінальнае лета атрымаюць звыш 70 тысяч школьнікаў сталіцы.













