Урачыстыя словы клятвы сувораўца напярэдадні ў Мінску далі 66 чалавек

3 сентября 2013

Прысвячэнне юных першакурснікаў прайшло на пляцы Сувораўскага вучылішча. Пасля для будучых афіцэраў у будынку навучальнай установы адбыўся першы ўрок - гэта быў урок мужнасці. Ну а затым па добрай традыцыі будучыя выпускнікі вучылішча, старшакурснікі, самі прышылі новаму папаўненню чырвоныя пагоны.