Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя адкрыццю II Еўрапейскіх гульняў, пачнуцца на стадыёне "Дынама" ў 20:00

20 Чэрвеня 2019
Звяртаем увагу ўсіх балельшчыкаў на тое, што ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя адкрыццю II Еўрапейскіх гульняў, пачнуцца на стадыёне "Дынама" ў 20:00. Арганізатары шоу просяць гледачоў займаць месцы на трыбунах загадзя. Для гэтага ўваход на стадыён будзе дазволены з 18:00. 

І не спяшайцеся пасля  заканчэння цырымоніі адкрыцця пакідаць свае месцы. Рух наземнага транспарту будзе падоўжаны заўтра да 2 гадзін ночы, а метро будзе працаваць да 4  гадзін. 

Для тых жа аматараў спорту, хто па нейкіх прычынах не зможа апынуцца ў цэнтры падзей,  тэлеканал "Беларусь 1" будзе весці прамую трансляцыю цырымоніі адкрыцця. Яна пачнецца ў 21:55.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя