Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня абаронцаў Айчыны прайшлі ва ўсіх рэгіёнах краіны

23 февраля 2021
Беларусь сёння адзначае Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Са святам суайчыннікаў, ветэранаў, салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта сапраўды ўсенароднае свята, якое аб'ядноўвае шматлікія пакаленні беларусаў у беззапаветным служэнні Радзіме.

Прэзідэнт павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны

"У краіне створана  прафесійная, добра абсталяваная мабільная армія, здольная спыніць любога агрэсара. Яна - надзейны шчыт дзяржавы, вырашальны фактар гарантавання яе бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці. Штогод у Беларусі ў армейскі строй становяцца тысячы маладых людзей - сапраўдных патрыётаў, якія  верныя прысязе, шануюць пераможныя традыцыі ветэранаў і памяць загінуўшых за свабоду народа. Няхай доблесць і адвага  герояў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў служаць прыкладам для ўсіх, хто сёння  з гонарам выконвае свой воінскі абавязак", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх рэгіёнах краіны. З асаблівым цяплом беларусы ўшанавалі памяць герояў, якія набліжалі Вялікую Перамогу - па ўсёй краіне адбыліся мітынгі, да брацкіх магіл ляглі кветкі. У Віцебску стартаваў патрыятычны аўтапрабег. З падрабязнасцямі святочнага дня Марына Раманоўская