Урачыстае закрыццё сезона фантанаў адбылося на пляцоўцы каля Вялікага тэатра оперы і балета

27 сентября 2013

Літаральна гадзіну таму мінскія фантаны адправілі на адпачынак. Урачыстае закрыццё сезона фантанаў адбылося на пляцоўцы каля Вялікага тэатра оперы і балета. Адключэнне суправаджалася разнастайнай культурнай праграмай.


Пасля канчатковага адключэння ўсе вадамёты адрамантуюць і закансервуюць на зіму. А зноў ўбачыць водную феерыю можна будзе ў красавіку.