Урачысты сход у гонар 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана прайшоў напярэдадні ў Мінску. Ветэраны вайны прыбылі ў сталіцу з усіх абласцей краіны. Гэтая юбілейная дата для шматлікіх мае вялікае значэнне. Бо гэтыя людзі, як ніхто іншы, ведаюць цану усім пражытым мірным гадам.
Зараз у Беларусі пражываюць больш як 27 тысяч воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане.














