Урачыстае шэсце ў гонар Вялікай Перамогі адбылося ў Наваполацку

8 мая 2015

Пад гукі ваеннага аркестра больш як 600 школьнікаў разам з прадстаўнікамі трох воінскіх часцей прайшлі "Пераможным маршам" па цэнтры горада. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

Нягледзячы на непагадзь, свята атрымалася відовішчным і яркім. На плошчы арганізавалі невялікі флэшмоб, сваё майстэрства прадэманстравалі дэсантнікі.