У пасёлку Сідаравічы Магілёўскага раёна ўрачыста перапахавалі астанкі двух байцоў Чырвонай арміі. Іх знайшлі на месцы жорсткіх баёў. Як высветліла пошукавая экспедыцыя, менавіта тут у 1941-м танкавую армаду нямецкай арміі сустрэла 172-я стралковая дывізія, якая ў тыя гады была ўкамплектаваная салдатамі з Разанскай, Тульскай і Саратаўскай абласцей. Прозвішчы двух байцоў па выніках гэтай экспедыцыі ўдалося ўсталяваць дзякуючы медальёнам. Гэта Мікалай Таранцоў і Мікалай Рахаеў. Удзельнікі ўрачыстага мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гады вайны. Астанкі аднаго з салдат перададзеныя членам саратаўскага пошукавага атрада.
Мікалай Барысенка, пісьменнік, кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба:
"У нас ёсць шмат гістарычных дакументаў, паўтара дзясятка напэўна з Падольска, з цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, па якіх мы лакалізавалі гэтае месца. Вызначылі, што 11 ліпеня 1941 года тут займаў пазіцыі перадавы атрад 747-га стралковага палка, які як раз і сустрэў немцаў пасля таго, як яны фарсіравалі Днепр".
Па словах членаў пошукавага атрада, такія выпадкі, калі ўдаецца вызначыць імя салдата, рэдкія. З 330 тысяч загінуўшых у гады вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці вядомыя імёны толькі 60 тысяч.













