Урачыстае адкрыццё мінскага стадыёна "Дынама" запланавана на чэрвень 2018

3 января 2018

Пасля рэканструкцыі спартыўная арэна стане больш функцыянальнай і набудзе статус галоўнай адкрытай спартыўнай пляцоўкі краіны. Менавіта тут адбудуцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Зараз будаўнічыя работы актыўна вядуцца з боку вуліцы Кірава. Пачалося шкленне фасада, на ранейшыя месцы вярнуліся адрэстаўраваныя алімпійскі факел і скульптурная кампазіцыя "Бег". На трыбунах усталявана некалькі тысяч новых пластыкавых сядзенняў. Завершаны і мантаж металаканструкцый даху - зараз новы казырок накрываюць насцілам.

Аляксандр Лашч, начальнік рэканструкцыі стадыёна "Дынама": «На першай чарзе мы зманціравалі каля 50 %. На жаль, ёсць цяжкасці, і мы не ўклаліся ў той тэрмін, які нам быў пастаўлены. Дагэтуль у нас яшчэ працуюць вежавыя краны на асноўным ядры”.

Дзмітрый Сай, начальнік БУ-94 будтрэста № 1: “Мы плануем завяршыць работы ў чэрвені 2018 года. Гэта звязана з сезоннасцю работ, што выконваюцца па полі, па газоне”.

Будаўнікі працуюць на стадыёне "Дынама" ў тры змены. На аб'екце задзейнічана больш за 1 100 чалавек.