Урачыстае мерапрыемства ў гонар гадавіны Перамогі прайшло ў Доме Масквы ў Мінску. Сярод ганаровых гасцей ветэраны вайны і працы. Таксама на свята запрасілі выхаванцаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Вакальная група Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва выканала песні ваенных гадоў. Беларускія студэнты БДУ і Універсітэта культуры паказалі харэаграфічныя нумары. Сумесная творчая праграма моладзі дзвюх краін стала яшчэ адным сімвалам яднання.
Урачыстае мерапрыемства ў гонар гадавіны Перамогі адбылося ў Доме Масквы ў Мінску
15 мая 2022













