У Беларусі працягваюцца выпускныя вечары. Урачыста ўручаць атэстаты будуць сёння ў мінскіх школах, ліцэях і гімназіях. Сёлета ў сталіцы завяршаюць навучанне ў базавай школе больш як 13 тысяч чалавек, на ўзроўні сярэдняй школы - амаль 9 тысяч. Пачатак выпускных вечароў - у 19 гадзін, а вось час заканчэння ўзгадняецца з раённымі адміністрацыямі. Традыцыйна ва ўрачыстых цырымоніях будуць удзельнічаць прадстаўнікі мясцовых улад і арганізацый-шэфаў. Міліцыя ўзмоцніць патруляванне для захавання грамадскага парадку і бяспекі.














